ЕЦСМ

Еўрапейскі Цэнтр па справах меншасцяў (ЕЦСМ) з’яўляецца незалежным даследчым інстытутам, заснаваным урадамі Германіі, Даніі і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн (www.ecmi.de).

Мэты ЕЦСМ – спрыянне ажыццяўленню міждысцыплінарных даследаванняў у пытаннях, што тычацца адносінаў паміж меншасцямі і большасцю насельніцтва згодна з еўрапейскай перспектывай, а таксама ўнёсак у паляпшэнне міжэтнічных адносінах у тых частках еўрапейскага кантыненту, дзе існуюць этнапалітычная напружанасць і канфлікты.

ЕЦСМ ажыццяўляе практычныя і арыентаваныя на палітыку даследаванні, надае інфармацыю, кансультацыі і дакументацыю у пытаннях, што тычацца меншасцяў у Еўропе. Цэнтр кансультуе еўрапейскія ўрады, а таксама міжнародныя і няўрадавыя арганізацыі. Прах супольныя праекты і мерапрыемствы Цэнтр супрацоўнічае з іншымі акадэмічнымі ўстановамі, а таксама ўзаемадзейнічае са СМІ і грамадскасцю, своечасова надаючы інфармацыю і вынікі ўласнай аналітычнай дзейнасці.

Дзейнасць ЕЦВМ арганізавана паводле пяці тэматычных даследчых кірункаў (кластараў). Кірунак “Правасуддзе і кіраванне займаецца пытаннямі ацэнкі і далейшага развіцця праўных нормаў, накіраваных на ўмацаванне дэмакратычнага кіравання, заснаванага на этнічнай разнастайнасці і правах чалавека. Даследчы кластар “Палітыка і Грамадзянская супольнасць факусуецца на палітыцы ў сферы меншасцяў, у прыватнасці на доступе меншасцяў да дзяржаўных пасадаў і функцыяў грамадзянскай супольнасці. Дзейнасць кірунку “Канфлікт і Бяспека” засяроджваецца на эфектыўных шляхах развязання канфліктаў і ахоплівае канфлікты этнапалітычнага характару з ўсёй Еўропы. Даследаванні кірункуКультура і Разнастайнасць” тычацца культурных аспектаў жыцця меншасцяў, у прыватнасці мовы і адукацыі, а таксама доступу меншасцяў да СМІ. Кірунак “Грамадства і Этыка займаецца даследаваннямі на праўных і сацыяльна-палітычных аспектаў жыцця грамадства, у тым ліку этычных пытанняў талерантнасці, павагі і ўдзелу.

Праз сваіх рэгіянальных партнёраў у Грузіі і Косаве, ЕЦСМ таксама мае сталыя сувязі з некалькімі рэгіёнамі напружанасці ў Еўропе і ладзіць шматузроўневыя трэнінгі, накіраваныя на развіццё і нарошчванне патэнцыялу і на ўмацаванне інстытуцый. Гэты вектар працы арганізаваны групай навучання і тэхнічнай падтрымкі ў цэнтральным офісе ў супрацы з шматлікімі НДА з ўсёй Еўропы. У гэтай сферы Цэнтр абапіраецца на паспяховы досвед вырашэння пытанняў меншасцяў на нямецка-дацкім памежжы, дзе ён уласна і месціцца.

ЕЦСМ быў заснаваны ў 1996 годзе урадамі Даніі, Германіі і федэратыўнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Гэта незалежная і міждысцыплінарная арганізацыя з міжнародным штатам спецыялістаў, якія ўключаюць у сябе таксама навуковых супрацоўнікаў-нерэзідэнтаў з усёй Еўропы і іншых рэгіёнаў свету. ЕЦСМ таксама падтрымлівае актыўную супрацу з іншымі навуковымі цэнтрамі і НДА, беручы ўдзел у супольных праектах, накіраваных на развязанне міжэтнічных канфліктаў. Акрамя асноўнага фінансавання з боку ўрадаў-заснавальнікаў, з мэтай падтрымкі сваёй дзейнасці Цэнтр актыўна прыцягвае вонкавыя крыніцы фінансавання ў форме асобных праектаў. Кіраўніцтва ЕЦСМ ажыццяўляе Выканаўчы Камітэт з дзевяці членаў (прадстаўнікоў Даніі, Германіі, АБСЕ, Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюзу) пры падтрымцы Кансультацыйнай Рады вядучых экспертаў у галіне пытанняў меншасцяў. Працоўнай мовай ЕЦСМ з’яўляецца англійская.