Пра краіны

БЕЛАРУСЬ

Рэспубліка Беларусь не ўваходзіць у склад Рады Еўропы. Нягледзячы на гэта, краіна далучылася да шэрагу шматбаковых дамоваў у сферы аховы правоў нацыянальных меншасцяў у рамках ААН (МПГПП, МПЭСКП, МКЛРД) і Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД). Беларусь таксама падпісала з сваімі суседзямі двухбаковыя пагадненні, якія ахопліваюць пытаннямі абароны меншасцяў. Акрамя таго, “мяккае права” ААН і АБСЕ (рэкамендацыі і кіруючыя прынцыпы ў сферы абароны меншасцяў), таксама мае важнае значэнне для абароны правоў меншасцяў у Беларусі.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, з 9 504 000 жыхароў краіны беларусы складаюць 83,7%. Найбуйнейшымі меншасцямі ёсць рускія (785 100), палякі (294 500), украінцы (158 700), яўрэі (12 900), армяне (8 500), татары (7 300), цыганы (7 100), азербайджанцы (5 600), літоўцы (5 100), малдаване (3 500). Усе меншасці, зазвычай, раўнамерна пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны. Яўрэі, рускія і ўкраінцы ёсць пераважна гарадскімі жыхарамі. Палякі ж, наадварот, ёсць найменш урбанізаванaй меншасцю. Гэтая этнічная група сканцэнтраваная ў Гродзенскай вобласці,  дзе яе прадстаўнікі складаюць 21,5% усяго насельніцтва рэгіёну. Палякі складаюць абсалютную большасць у Воранаўскім раёне (80%) і адносную большасць Шчучынскім раёне. У большасці іншых раёнаў заходняй часткі Гродзенскай вобласці колькасць палякаў вагаецца паміж 1/5 і 1/3 ад усяго насельніцтва.

Вынікі існых даследаванняў паказваюць, што паміж этнічнымі беларусамі і нацыянальнымі меншасцямі няма ніякіх прынцыповых адрозненняў у сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных сферах. Такім чынам, цяперашнюю сітуацыю меншасцяў у Беларусі можна ахарактарызаваць як бесканфліктную і стабільную, вольную ад вострых супярэчнасцяў на глебе этнічнай прыналежнасці, мовы, расы або рэлігіі. Такі баланс можна ўважаць вынікам трывалых мірных меж’этнічных і міжканфесійных узаемадзеянняў, культурных падабенстваў, доўгатэрміновых і стабільных сувязяў асноўных нацыянальных суполак ўнутры краіны. Прадстаўніцтва меншасцяў у дзяржаўным сектары і, у прыватнасці, на дзяржаўнай службе, цяжка ацаніць у звязку з недахопам інфармацыі. Даступныя дадзеныя датуюцца 2007 г. і тычaцца Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Яны сведчаць  пра тое, што ўдзел меншасцяў на мясцовым узроўні, прыкладна прапарцыйным з іх адноснай доляй ад агульнага насельніцтва. Аднак, пачынаючы з 2007 года доступ да афіцыйнай інфармацыі наконт этнічнага прадстаўніцтва і сацыяльнай няроўнасці стаў праблематычным.

Даклад Асацыяцыі роўных правоў аб роўнасці і дыскрымінацыі ў Беларусі, апублікаваны ў 2013 годзе, сведчыць пра пэўныя праблемы няроўнасці і дыскрымінацыі ў Беларусі. Аўтары дакладу, аднак, прызнаюць, што гэтыя праблемы з цяжкасцю падлягаюць аналізу, бо маюць схаваны характар і не з’яўляюцца адкрытымі праявамі дыскрымінацыі паводле этнічнай прыкметы. Большасць даследаванняў паказваюць, што злачынствы і абразы на глебе этнічнай нянавісці ёсць рэдкімі.

МАЛДОВА

Згодна з нацыянальным перапісам 2004 г., 75.81% насельніцтва Рэспублікі Малдова назвалі сябе малдаванамі, 8,35% – украінцамі, 5,95% – рускімі, 4,36% – гагаузамі, 2,17% – румынамі, 1, 94% – балгарамі, і 1,32% – прадстаўнікамі іншых этнічных групаў. Малдова мае ў сваім складзе два аўтаномныя рэгіёны – Прыднястроўе (юрыдычна гэта тэрыторыя з асаблівым статусам, але ў рэчаіснасці – рэгіён ў стане замарожанага канфлікту) і Гагаузію. На працягу двух дзесяцігоддзяў прыднястроўскі канфлікт ўплывае  як на ўнутраную, так і на знешнюю палітыку Малдовы. Нягледзячы на значную колькасць, цыганская меншасць не ёсць аб’ектам пазітыўных захадаў з боку Малдовы (напрыклад, у афіцыйных спісах нацыянальнасцяў цыганы змешчаныя сярод «іншых этнічных групаў»), у той час як у Прыднястроўі – зусім не ўлічваецца. Акрамя таго, да гэтага часу на дзяржаўным узроўні няма адзінага падыходу наконт назвы дзяржаўнай мовы (“малдаўскaя” або “румынская”). Напрыклад, падчас перапісу 2004 г. 78,4% малдаванаў у якасці роднай мовы назвалі малдаўскую, а 18,8% -румынскую. Акрамя таго, шэраг ацэнак сведчаць пра тое, што колькасць людзей, што ідэнтыфікуюць сябе як румыны, мае быць істотна вышэй за лічбу афіцыйнай статыстыкі.

Малдова з’яўляецца ўдзельнікам шэрагу шматбаковых пагадненняў у сферы аховы правоў нацыянальных меншасцяў у рамках ААН (МПГПП, МПЭСКП, МКЛРД), СНД і Рады Еўропы (РКНМ). Акрамя таго, “мяккае права” ААН і АБСЕ (рэкамендацыі і кіруючыя прынцыпы у сферы аховы правоў меншасцяў), таксама мае важнае значэнне для Малдовы. Тым не менш, практычнае ажыццяўленне палажэнняў Рамкавай канвенцыі (РКНМ) на тэрыторыі Прыднястроўя не выглядае магчымым да ўрэгулявання замарожанага канфлікту.

Канстытуцыя абвяшчае нацыянальнае адзінства Малдовы і яе народа, незалежна ад этнічнага паходжання. Заканадаўства аб меншасцяx фармальна адпавядае асноўным міжнародным стандартам. Тым не менш, яго рэалізацыя выклікае шмат нараканняў і крытыкі. Канстытуцыйныя нормы і законы маюць дэкларатыўны характар, а ужываная тэрміналогія – недастаткова выразная. У 2012 годзе быў прыняты закон аб барацьбе з дыскрымінацыяй, але на цяперашні момант практычныя вынікі яго прымянення цяжка ацаніць. Тым не менш, па стане на 2009 г. Кансультатыўны Камітэт выявіў факты недастатковага распаўсюджвання інфармацыі і недастатковую дасведчанасць насельніцтва ў пытаннях дыскрымінацыі, яе формах і праўых наступствах. Акрамя таго, у 2011 г. КЛРД адзначыў адсутнасць сістэматычнага збору інфармацыі пра сацыяльную інтэграцыю і дыскрымінацыю.

УКРАІНА

Згодна з апошнім Усеукраінскім перапісам насельніцтва, што адбыўся ў 2001 годзе, 77,8% насельніцтва краіны назвалі сябе украінцамі, 17,3% – рускімі, 0,6% – беларусамі , 0,5% – малдаванамі, 0,5% – крымскімі татарамі, 0,4% – балгарамі, 0,4% – румынамі, 0,3% – венграмі, 0,3% – палякамі, 0,2% – габрэямі, 0,2% – грэкамі (0,2%), 0,2% – татарамі. Украінцы складаюць этнічную большасць у кожным рэгіёне Украіны, за выняткам Крыму і Севастопалю (дадзеныя па стане на сакавік 2014 г.). Іншай асаблівасцю Украіны ёсць значнае выкарыстанне рускай мовы ў якасці асноўнай мовы камунікацыі, у прыватнасці, на ўсходзе і поўдні краіны, дзе пры гэтым колькасна пераважае ўкраінскі этнічны кампанент.

Украіна з’яўляецца ўдзельніцай шэрагу шматбаковых пагадненняў у сферы аховы нацыянальных меншасцяў у рамках ААН (МПГПП, МПЭСКП, МКЛРД) і РЕ (РКНМ, EХРМ). Акрамя таго “мяккае права” ААН і АБСЕ (рэкамендацыі і кіруючыя прынцыпы), якое закранае сферу правоў меншасцяў, таксама мае важнае значэнне для Украіны. Аднак, пачынаючы з сакавіка 2014 г. практычаная рэалізацыя палажэнняў заканадаўства Украіны ў сферы правоў меншасцяў ёсць немагчымай на тэрыторыі АР Крым і г. Севастопалю.

Украінскае заканадаўства аб меншасцях фармальна адпавядае асноўным міжнародным стандартам. Тым не менш, яго рэалізацыя на практыцы выяўляе істотныя недахопы. Нормы і законы, звязаныя з меншасцямі, зазвычай маюць дэкларатыўны характар. У 2012 г. былі прынятыя антыдыскрымінацыйны закон і закон аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі. Першы закон стаў прадметам жорсткай крытыкі, але на цяперашні момант было б заўчасна казаць пра вынікі яго рэалізацыі. У лютым 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны скасавала дзеянне другога закону, але в.а. Прэзідэнта наклаў вета на гэтае парламенцкае рашэнне і ініцыяваў падрыхтоўку новага закону, накіраванага на ўлік “інтарэсаў Усходняй і Заходняй Украіны, а таксама ўсіх этнічных групаў і меншасцяў”.