Праект

ПРАГРАМА УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА ЕЦСМ (ПУП) ахоплівае Беларусь, Малдову і Украіну – краіны, якія сутыкаюцца з рознымі праблемамі, але адначасова маюць істотныя дасягненні ў усталяванні праўных рэжымаў кіравання сваёй этнічнай і моўнай разнастайнасцю. Ажыццяўленне праграмы разлічана на 2014 – 2017 гг.

Мэтай ПУП ёсць падвышэнне эфектыўнасці кіравання і заахвочванне палітыкі дзяржавы, скіраванай на забеспячэнне сацыяльнай роўнасці і паляпшэнне ўзаемадзеяння дзяржавы з нацыянальнымі меншасцямі ў мэтавых краінах згодна з перадавым еўрапейскім досведам.

Задачы ПУП:

  • падвышэнне інфармаванасці і ўмацаванне патэнцыялу дзяржаўных органаў, якія адказваюць за кіраванне ў сферы разнастайнасці і роўнасці, а таксама кансультатыўна-дарадчых органаў па пытаннях меншасцяў
  • пашырэнне і перадача інфармацыіі досведу ўкаранення еўрапейскіх стандартаў і перадавых практыкаў шляхам навучання, супольнага абмеркаванняі ўсталявання кантактаў

Дасягненне мэтаў і задачаў праграмы ажыццяўляецца шляхам правядзення міжрэгіянальных тэматычных семінараў, развіцця сувязяў паміж дзяржаўнымі структурамі і інстытутамі грамадзянскай супольнасці, а таксама супольнай дзейнасці, накіраванай на аналіз сітуацыі і складанне тэматычных дакладаў і рэкамендацыяў у ключавых пытаннях ПУП.

ПУП рэалізуецца ў двух тэматычных напрамках:

  • забеспячэнне раўнапраўя нацыянальных меншасцяў і іх удзелу ў грамадскім жыцці
  • ўзаемадзеянне меншасцяў з дзяржаўнымі органамі і іх удзел у прыняцці рашэнняў

Асноўныя віды дзейнасці:

  • 12 супольных тэматычных семінараў
  • 24 невялікія рэгіянальныя семінары з вузкай тэматычнай накіраванасцю
  • 2 заключныя канферэнцыі
  • супольныя працоўныя групы
  • тэматычныя даклады і іншыя публікацыі
  • інтэрнэт-старонка

Удзельнікі і партнёры ПУП:

  • нацыянальныя і рэгіянальныя дзяржаўныя ўстановы, адказныя за палітыку роўнасці і разнастайнасці
  • арганізацыі меншасцяў і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці
  • універсітэты, даследчыя і аналітычныя цэнтры

Працоўныя прынцыпы і метады ПУП:

  • творчае і крытычнае засваенне карыснага досведу праз гарызантальны абмен, а не аднабаковае механічнае перанясенне еўрапейскіх стандартаў у сферы правоў меншасцяў
  • супольная творчая праца, скіраваная на набліжэнне міжнародных стандартаў забеспячэння роўнасціі ўдзелу меншасцяў у грамадскім жыцці да ўмоваў дзяржаваў, на якія накіраваны праект, а ненавязванне ім замежных шаблонаў
  • агульнарэгіянальны падыход замест разгляду кожнай краіны паасобку
  • удзел службоўцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ўсупольнай дзейнасці
  • далучэнне да праекту як сталіцаў, такі перыферыйных раёнаў
  • супрацоўніцтва дзяржаўных службоўцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў супольных мерапрыемствах і наладжванне кантактаў паміж імі

Чаканыя вынікі:

  • агульнарэгіянальнае развіццё кантактаў і супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі і  недзяржаўнымі арганізацыямі
  • агульнарэгіянальныя тэматычныя даклады, якія развіваюць комплексны падыход да абароны меншасцяў, забеспячэння іх роўнасці і ўдзелу ў грамадскім жыцці
  • новыя грамадскія ініцыятывы ў сферы заканадаўства, што тычыцца  нацыянальных меншасцяў
  • новыя грамадскія ініцыятывы ў навучанні і падрыхтоўцы па тэматыцы этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасці