Наша каманда

Dr. Tove Hansen Malloy
др Товэ Гансен Малой
дырэктарка ЕЦСМ
кіраўніца ПУП ЕЦСМ


др Малой ёсць дасведчаным палітолагам, што спецыялізуецца на палітычных і юрыдычных аспектах правоў нацыянальных і этнічных меншасцяў у міжнародным праве і міжнародных адносінах з асаблівай увагай на еўрапейскі кантэкст. Акрамя абавязкаў дырэктаркі ЕЦСМ, др Малой з’яўляецца кіраўніком даследчага кластэру ЕЦСМ “Грамадзянства і Этыка”, а таксама выкладае ва Універсітэце Паўднёвай Даніі і Універсітэце ў Фленсбургу. Апрача акадэмічнай кар’еры, др Малой працавала на розных пасадах у Міністэрстве замежных справаў Даніі і прадстаўляла дацкі ўрад у міжнародных пытаннях у часе ўрэгулявання канфліктаў у Руандзі і Босніі, пераходных працэсаў у Албаніі і ў пытаннях карэнных народаў. У межах ПУП др Малой нясе поўную адказнасць за праект.


info@ecmi.de

 
HannaVasilevich
Ганна Васілевіч
навуковая супрацоўніца ЕЦСМ
мэнэджэрка праекту ПУП ЕЦСМ


Ганна Васілевіч ёсць навуковай супрацоўніцай праекту ЕЦСМ па Беларусі. Яна абараніла доктарскую дысертацыю ў галіне міжнародных адносінаў і еўрапейскіх даследаванняў у Метрапольным універсітэце і Інстытуце міжнародных адносінаў у Празе. Яе навуковыя інтарэсы ахопліваюць пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці, ідэалогіі, дзяржаўнага будаўніцтва, міжнацыянальных адносінаў і нацыянальных меншасцяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ганна брала актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці беларускай дыяспары ў Празе, а таксама ініцыявала працэс прызнання беларусаў у якасці нацыянальнай меншасці ў Чэхіі. У межах ПУП Ганна – ключавая кантактная асоба па ўсіх пытаннях, звязаных з праектам. Яна таксама адказвае за ажыццяўленне праектных мерапрыемстваў.


vasilevich@ecmi.de

Nataliia Mekahal
Наталія Мекахаль
Координатор ПСП ЄЦПМ у Києві


Наталія Мекахаль, отримала магістра міжнародних відносин за спеціалізацією політологія в Інституті міжнародних відносин Київського національного університету імені Т. Шевченка, отримала диплом проходження навчання за програмою Монтерейского інституту міжнародних досліджень. У рамках роботи ЕЦВМ Наталя є контактною особою Програми східного партнерства ЕЦПМ в Україні, відповідає за організацію засідань робочих груп та семінарів Програми, взаємодію з цільовою аудиторією та державними органами, вирішення логістичних питань, доопрацювання проектів остаточних документів за підсумками засідань Робочих груп.


mekahal@ecmi-epp.org

Viktoriia Martovskaia
Вікторыя Мартоўская
Асістэнтка ПУП ЕЦСМ


Вікторыя Мартоўская паходзіць з Санкт-Пецярбурга (Расія). Нядаўна яна скончыла магістратуру Універсітэту ў Фленсбургу ў галіне еўрапейскіх студыяў. Яе даследаванні ахоплівалі асвятленне грамадскай праблематыкі ў палітычнай рыторыцы на прыкладзе Расіі. Акрамя таго, Вікторыя Мартоўская мае ступень бакалаўра міжнародных адносінаў і магістра ў галіне дыпламатыі Расійскай Федэрацыі і замежных краінаў, атрыманыя ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Да яе навуковых зацікаўленасцяў належаць пытанні міграцыі, распальвання нянавісці, дыскурс-аналіз і праблемы нацыянальных меншасцяў у Расіі. У межах ПУП Вікторыя Мартоўская адказвае за базу дадзеных экспертаў і агульныя пытанні лагістыкі.


martovskaya@ecmi.de

Ewa Chylinski
Эва Хылінскі
в.а. дырэктара ЕЦСМ Каўказ
трэнерка ПУП ЕЦСМ


Эва Хылінскі мае магістарскія ступені ў галіне ўсходнееўрапейскіх даследаванняў і тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі. Яе акадэмічныя інтарэсы тычацца моўнай палітыкі і двухмоўнай адукацыі. У цяперашні час Эва Хылінскі ёсць в.а. дырэктара ЕЦСМ Каўказ, што знаходзіцца ў Тбілісі (Грузія). У межах ПУП яна ёсць інструктаркай па правядзенні цэнтральных і рэгіянальных семінараў.


chylinski@ecmicaucasus.org